Дзе, калі і як

Расклад

У РАСКЛАДЗЕ МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ!

СПАМПАВАЦЬ РАСКЛАД У ВЫГЛЯДЗЕ ТАБЛІЦЫ

З 10:00 Рэгістрацыя ў вестыбюлі філалагічнага факультэта (праграмкі і анкеты)
10:20–11:45 Адкрыццё Фестывалю (актавая зала)
12:00–12:45 Армянская, дацкая, іспанская, італьянская, іўрыт, латышская і літоўская, навагрэцкая, польская, сіндарын (эльфійская), турэцкая, «Древнерусский язык: развенчание мифов», «Вандроўкі ў мінулае: легенды і гісторыі старога Менску», гульні з англійскай мовай, кітайская гарбатная цырымонія
13:00–13:45 Ідыш, клінгонская, латынь, польская, румынская/малдаўская, сербская, турэцкая, фінская, эсперанта, японская, «Беларускае гутарковае маўленне: мімоза сарамлівая ці дзядоўнік учэпісты?», «Вандроўкі ў мінулае: менскія некропалі», гульні з англійскай мовай, кітайская гарбатная цырымонія
14:00–14:45 Англійская, арабская, балгарская, старажытнагрэцкая, кельцкія мовы, кітайская, нямецкая, нідэрландская, нарвежская, партугальская, «Русский язык -- или русские языки?», японская, «Ад крыніцы да нябёсаў па каменнай сцежцы», кітайская гарбатная цырымонія
15:00–15:45 «Беларуская мова вачыма замежніка», іспанская, мальтыйская, русенорск, санскрыт, суахілі, тыбецкая, фарсі, французская, чэшская, эстонская, «Трудности устного перевода», моўная гульня «Капялюш» на беларускай мове, кітайская гарбатная цырымонія
16:00–16:45 Афрыкаанс, венгерская, карэйская, кпелле, наваха, санскрыт, славацкая, татарская, французская, шведская, «Какие бывают языковые реформы?», «Моўная разнастайнасць кніжнай культуры Беларусі», «Очевидное и вероятное в тибетском разговорном языке», кітайская гарбатная цырымонія
17:00–17:45 Англійская, арабская, «Беларуская мова вачыма замежніка», венгерская, кітайская, нямецкая, скотс (шатландская), украінская, хіндзі, эсперанта, «Фонетика заимствований», кітайская гарбатная цырымонія
18:00–19:00 Закрыццё Фестывалю і музычны сюрпрыз ад гурта «Нагуаль» (актавая зала)

Наведвальнікі могуць прыйсці пазней альбо пайсці, не дачакаўшыся канца Фестывалю, але мы раім не прапусціць адкрыццё і закрыццё!

Перапынак на абед не прадугледжаны цалкам свядома. Вы можаце прапусціць адзін блок альбо перакусіць падчас перапынкаў паміж блокамі :)

Месца правядзення

Філалагічны факультэт БДУ, вул. К. Маркса, 31.
Праезд: метро да станцыі «Кастрычніцкая» ці «Купалаўская»; аўтобусы 1, 69, 100 да вул. Леніна.

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License