Дзе, калі і як
Расклад
У нас з'явіўся канчатковы расклад моў і лекцый!
З 10:00 | Рэгістрацыя ў вестыбюлі філалагічнага факультэта (праграмкі і анкеты) |
10:20–11:45 | Адкрыццё Фестывалю (актавая зала) |
12:00–12:45 | 1 блок прэзентацый |
13:00–13:45 | 2 блок прэзентацый |
14:00–14:45 | 3 блок прэзентацый |
15:00–15:45 | 4 блок прэзентацый |
16:00–16:45 | 5 блок прэзентацый |
17:00–17:45 | 6 блок прэзентацый |
18:00–19:00 | Закрыццё Фестывалю (актавая зала) |
Наведвальнікі могуць прыйсці пазней альбо пайсці, не дачакаўшыся канца Фестывалю, але мы раім не прапусціць адкрыццё і закрыццё!
Перапынак на абед не прадугледжаны цалкам свядома. Вы можаце прапусціць адзін блок альбо перакусіць падчас перапынкаў паміж блокамі :)
Месца правядзення
Філалагічны факультэт БДУ, вул. К. Маркса, 31.
Праезд: метро да станцыі «Кастрычніцкая» ці «Купалаўская»; аўтобусы 1, 69, 100 да вул. Леніна.