Вітаем!
poster-6-bel.jpg

Мы зноў з вамі! Насуперак традыцыі VI Мінскі фестываль моў пройдзе ў першую нядзелю красавіка — 1 красавіка 2018 года!

Фестываль моў — гэта ўнікальнае для Мінска культурна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае мовам і мовазнаўству і арыентаванае на шырокую аўдыторыю. Свята моў і лінгвістыкі!

На працягу аднаго дня наведвальнікі Фестывалю маюць магчымасць наведаць шэсць 45-хвілінных міні-лекцый, абіраючы з аповедаў пра 50 розных моў свету — старажытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, а таксама з разнастайных захапляльных навукова-папулярных лекцый на лінгвістычную тэматыку, цікавых лекцый па беларусістыцы і мерапрыемстваў іншага фармату — моўных гульняў, лінгвістычных задач і г.д.

Не забудзьцеся зарэгістравацца! Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя тут.

Запрашайце сяброў і сачыце за навінамі ў нашых суполках УКантакце і ў Фэйсбуку!

Unless otherwise stated, the content of this page is licensed under Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License