Усе навіны

26 Mar 2014 03:54

Выбар моў II Мінскага фестывалю моў

Дарагія сябры,
для таго, каб мы маглі дакладна вызначыць ёмістасць аўдыторыі для кожнай мовы, а таксама вылучыць мовы, якія будуць прадстаўленыя па два разы, мы вельмі просім вас прыняць удзел у галасаванні і выбраць тыя мовы, на прэзентацыі якіх вы б хацелі схадзіць.
Зразумела, на самім Фестывалі вы зможаце памяняць свой ​​выбар (акрамя таго, у галасаванне не ўключаныя лекцыі).

Размеркаванне моў па блоках будзе апублікавана ў пятніцу, таму галасаванне актуальна ў сераду і чацвер!

Прагаласаваць можна тут.

24 Mar 2014 02:37

Спіс моў II Мінскага фестывалю моў

На сайце апублікаваны ​​спіс моў, якія будуць прадстаўленыя на II Мінскім фестывалі моў! Лакуны ў спісе будуць запоўненыя ў хуткім часе, таксама неўзабаве з'явіцца і спіс лекцый. Але не спяшайцеся выбіраць: з панядзелка мы пачнём публікаваць анонсы прэзентацый! :)

Акрамя таго, на сайце з'явіўся расклад блокаў гэтага года, адноўленыя раздзелы «Пра Фестываль» і «Арганізатары», выкладзеныя прэс-рэлізы, а ўся інфармацыя па мінулым Фестывалі перамешчаная ў архіў.

05 Oct 2013 15:20

Прызы глядацкіх сімпатый

А вось і вынікі анкетавання (яны былі падлічаны яшчэ ў красавіку, хоць і не з'явіліся тут)!
Нагадаем, што ў анкетах мы прасілі ацаніць усе прэзентацыі, якія вы наведалі, па шкале ад A («вельмі спадабалася») да E («вельмі не спадабалася»). Пры падліках A прыраўноўвалася да 4, E — да 0 (адпаведна, 3 — «спадабалася», 2 — «нармальна», 1 — «не спадабалася»). Далей падлічваўся сярэдні бал.

Ііііііі…. Найлепшай прэзентацыяй 1-га Мінскага фестывалю моў стала прэзентацыя адыгейскай мовы Антона Соміна, якая атрымала сярэдні бал 4,06 (г.зн. нават вышэйшы за максімальны з-за плюсікаў, клічнікаў і г.д.).

А ў цэлым дзясятка найлепшых прэзентацый 1-га Мінскага фестывалю моў выглядае так:

1. Адыгейская (Антон Сомін) 4,06
2. Іспанская (Мікіта Моніч) 4,02
3. Карэйская (Юрась Кім) 3,99
4. Кітайская (Мікіта Моніч) 3,90
5. Арабская (Антон Сомін) 3,85
6. Польская (Любоў Падпорынава) 3,83
7. Ісландская (Марыя Канашэнка) 3,72
8. Лацінская (Зміцер Мінкевіч) 3,70
9. Яўрэ (Лізавета Кушнір) 3,68
10. Нямецкая (Таццяна Стральцова) 3,67

Найлепшай лекцыяй стала «Как языки раскладывают мир по полочкам» Барыса Іомдзіна, якая заняла 12-е месца ў агульным спісе (3,59; яна была таксама лекцыяй, якую наведалі больш за ўсё слухачоў). А 13-е месца ў лекцыі «Моўная разнастайнасць. Навошта?» Арцёма Федарынчыка (3,56).
Як бачна, канкурэнцыя шчыльная: розніца паміж месцамі складае сотыя долі балаў.

Адзначым таксама, што 4,02 Мікіты Моніча — гэта неверагодна значна, бо гэта сярэдні бал ад 51 (!) адзнакі.

Цяпер вы ведаеце, каго ісці слухаць у першую чаргу на 2-м Мінскім фестывалі моў 30 сакавіка 2014 г.! :)

P.S. Дарэчы, з 43 мерапрыемстваў толькі 9 атрымалі сярэдні бал ніжэйшы за «спадабалася».

07 Apr 2013 23:08

Трошкі статыстыкі

Нам здалі 238 анкет — і гэта сапраўды вельмі шмат у параўнанні з агульнай колькасцю гасцей Фестывалю. Яны яшчэ пакуль апрацоўваюцца, але ўжо хутка стануць вядомыя пераможцы слухацкага галасавання! :)

Самымі наведвальнымі прэзентацыямі аказаліся іспанская Мікіты Моніча і польская Любові Падпорынавай: за два блокі іх наведалі па 95 чалавек кожную. Далей ідуць нямецкая Таццяны Стральцовай (88 чалавек) і эсперанта Вячаслава Іванова (84 чалавекі).
А вось на пятым месцы ірландская Антона Кухто: яна была прадстаўлена толькі адзін раз — але гэты адзін раз сабраў адразу 70 слухачоў: столькі ж, колькі японская Міхася Хамінскага за два блокі.
Таксама з «аднаразовых» прэзентацый папулярнымі былі арабская Антона Соміна (57 слухачоў) і кітайская Мікіты Моніча (55 слухачоў).
А самай наведвальнай лекцыяй аказалася «Как языки раскладывают мир по полочкам» Барыса Іомдзіна — 50 чалавек.

А яшчэ неверагодна выдатна, што нават на самых маланаведвальных прэзентацыях было па 12-14 чалавек. Справа ў тым, што мала які Фестываль абыходзіцца без прэзентацый з 2-3 слухачамі; акрамя таго, рэдка, але бываюць і прэзентацыі, на якія не прыходзіць ніхто. Такім чынам, мінімум у 12 чалавек кажа пра тое, што размеркаванне слухачоў па мовах было досыць раўнамерным — і мы вельмі гэтаму рады.

Усяго ж у нас было 1618 чалавека-прэзентацый, г.зн. 30,5 слухачоў у сярэднім на кожнай :)

07 Apr 2013 17:57

Усім дзякуй!

Вось і прайшоў тыдзень пасля Фестывалю — а арганізатары патроху прыйшлі ў сябе :)

Вялікі дзякуй усім тым, хто прыйшоў паслухаць! Мяркуючы па колькасці раздадзеных праграмак, усяго на Фестывалі было каля 350-400 удзельнікаў: і гэта неверагодна цудоўна, мы не чакалі такой папулярнасці. А максімальная колькасць слухачоў адначасова была на другім блоку — 305 чалавек.

Дзякуй і за цудоўныя водгукі ў нашай групе УКантакце і ў гасцёўні на сайце: для арганізатараў і прэзентатараў гэта вельмі важна — і вельмі прыемна :)

Яшчэ шчыра дзякуем валанцёрам: вас было няшмат, і тым складаней і каштоўнай вашая праца. Спадзяемся, што ў наступным годзе да самаадданых валанцёраў дададуцца і новыя людзі з ліку слухачоў 1-га МінФМ.

Ну і, нарэшце, трэцяя пядзяка ўсім прэзентатарам і лектарам за выдатныя апавяданні пра мовы! Здаецца, наш Фестываль атрымаўся даволі разнастайным па прадстаўленых мовах, але аднастайным па (калі верыць анкетам наведвальнікаў) высокаму ўзроўню прэзентацый.

Мы неверагодна радыя, што 1-ы МінФМ, без сумневу, атрымаўся! Дзякуй усім, хто прыняў у гэтым удзел — і да сустрэчы 30-га сакавіка 2014 года на 2-м Мінскім фестывалі моў!

31 Mar 2013 02:47

Дык пачнем!

Ну што ж, час прыспеў!
Добрага Фестывалю ўсім нам!

28 Mar 2013 23:47

Анонсы і навіны

Знаёмцеся са зместам прэзентацый іспанскай, карэйскай, японскай, арабскай, адыгейскай, асецінскай, навагрэцкай і нямецкай моў, а таксама мовы хіндзі.
Акрамя таго, дададзеныя анатацыі лекцый «Как языки раскладывают мир по полочкам» і «Как толково составить толковый словарь» к.ф.н. Барыса Іомдзіна.

І іншыя навіны.
1. Цяпер у кожнай паралелі будзе па 9 (дзевяць!) адначасовых прэзентацый.
Не пераблытайце! Паралелей па-ранейшаму 6, г.зн. наведаць за дзень Фестывалю вы па-ранейшаму зможаце толькі 6 прэзентацый, але затое кожны раз у вас будзе больш шырокі выбар..

2. Мы вырашылі дадаць новыя мовы і лекцыі — даволі незвычайныя і нетрывіяльныя. А менавіта: адыгейскую, старажытнагрэцкую, навагрэцкую, асецінскую, а таксама лекцыі «Как толково составить толковый словарь» і «Языки Восточной Азии в глобальном пространстве».

3. Мы не дарма распачыналі галасаванне. Мовы, на якія збіраецца пайсці больш за ўсё людзей, будуць прадстаўлены па два разы. Гэта такія мовы, як англійская, іспанская, італьянская, літоўская, нямецкая, польская, французская, эсперанта і японская. Так што калі раптам вы хацелі патрапіць і на англійскую, і на польскую, а яны апынуцца у адной паралелі — не бяда, у вас будзе другая магчымасць.
А акрамя таго, «Капялюш» на англійскай мове таксама пройдзе два разы.

28 Mar 2013 02:53

Naviny.by пра Фестываль моў

Інтэрнэт-газета «Беларускія навіны» (Naviny.by) надрукавала найцудоўнейшы артыкул пра наш Фестываль моў пад назвай «Мінск загаворыць на 35 мовах». Чытайма!

27 Mar 2013 14:15

Перадача пра Фестываль моў на радыё!

Слухайце сёння а 21:30 па канале «Культура» Беларускага радыё (102,9 FM) перадачу «Маладзёжны ракурс», цалкам прысвечаную 1-му Мiнскаму фестывалю моў! Таксама будзе даступная трансляцыя праз iнтэрнэт тут.

У перадачы ўзялi ўдзел:
Антон Сомiн, арганiзатар Мiнскага фестывалю моў i прэзентатар арабскай мовы;
Мiкiта Монiч, прэс-сакратар Фестывалю i прэзентатар гiшпанскай i кiтайскай моў;
Наталля Шчуроўская, прэзентатарка нарвежскай мовы.

Паўтор перадачы адбудзецца ў суботу а 18:30.

26 Mar 2013 01:40

Галасаванне па мовах/лекцыях

Дарагія будучыя госці Фестывалю!

Для таго, каб мы маглі лепей размеркаваць прэзентацыі па аўдыторыях, мы просім вас прыняць удзел у галасаванні і выбраць тыя мовы/лекцыя, на якія вы збіраецеся схадзіць.
Зразумела, на самім Фестывалі вы можаце змяніць свой выбар.

Папярэдні расклад моў па блоках будзе апублікаваны ў чацвер.

Прагаласаваць можна тут.

26 Mar 2013 00:37

І яшчэ анонсы

Болей не з'яўляецца сакрэтам змест прэзентацый балгарскай, славацкай і турэцкай моў, а таксама мовы іўрыт і лекцыі «Язык людей на планете людей: откуда, когда, как?».

24 Mar 2013 02:41

Новыя анонсы

Апублікаваныя новыя анонсы!
Цяпер вы можаце дазнацца, пра што вам распавядуць на прэзентацыях нарвежскай, польскай і французскай моў, а таксама моў фарсі і яўрэ.
Акрамя таго, апублікаваныя анонсы лекцый «Як рабіць словы?» Сяргея Запрудскага і «Стих и язык: как устроено стихосложение в разных языках?» Аляксандра Піперскі.
Нарэшце, вашай увазе прапануецца сутнасць гульні «Капялюш» на англійскай мове, якую правядзе Лізавета Кушнір.

22 Mar 2013 15:43

Пачала дзейнічаць беларуская версія сайта

Сайт Мінскага фестывалю моў нарэшце мае і беларускую версію! У галоўнае меню дабаўленыя адпаведныя цэтлікі. Пачынаючы з гэтага паведамлення, навіны будуць выходзіць на дзвюх мовах.

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License