Японская мова

Міхась Хамінскі (Масква)
выпускнік філасофскага факультэта РДГУ (РГГУ),
магістр філалогіі Ўніверсітэта Валенсіі,
прафесійны гід-перакладчык,
выкладчык рускай мовы як замежнай



Ці вы ведаеце, што:
  • у Японіі пішуць кітайскімі іерогліфамі;
  • японцы адразу карыстаюцца трыма відамі пісьменства;
  • жаночая і мужчынская мова ў Японіі вельмі адрозніваюцца;
  • японцы выкарыстоўваюць больш за тузін слоў для займенніка я;
  • у японскай няма звыклага для нас націску;
  • японскія словы purattohōmu 'платформа', tēburu 'стол', intābu 'інтэрв'ю', arugorizumu 'алгарытм', basu 'аўтобус' маюць англійскае паходжанне;
  • слова камікадзэ перакладаецца як боскі вецер і першапачаткова было назвай тайфуну;
  • у японскай адсутнічае катэгорыя роду і ліку;
  • японская мова не адрознівае сіняга і зялёнага колеру;
  • у Японіі назвы палавых органаў не выкарыстоўваюцца ў якасці лаянак;
  • паходжанне японскай мовы доўгі час заставалася загадкай;
  • японская ўваходзіць у дзясятку самых распаўсюджаных моў свету?

Хочаце ведаць больш? Тады прыходзьце на прэзентацыю японскай мовы і вы аб гэтым ніколі не пашкадуеце!

А яшчэ мы разам паразважаем, як усё ж правільней пісаць сушы або сусі.

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License