Адыгейская мова

Антон Сомин (Масква)
арганізатар Мінскага фестывалю моў,
навуковы супрацоўнік Школы актуальных гуманітарных даследаванняў РАНГіДС (ШАГИ РАНХиГС),
аспірант і выкладчык Інстытута лінгвістыкі РДГУ (РГГУ)

На здымку — праца ў экспедыцыі з носьбітам адыгейскай мовы


Ужо чатыры разы мне пашчасціла прымаць удзел у лінгвістычных экспедыцыях у Адыгею, дзе мы з калегамі даследавалі адыгейскую і кабардзіна-чаркескую мовы. І магу вас заверыць: яны проста ўражваюць!

Падчас гэтай прэзентацыі я распавяду вам пра адыгейскую мову.

Паспрабуйце ўявіць сабе мову,

  • у якой на 56 (!) зычных гукаў прыходзіцца ўсяго толькі 3 галосныя, ды і тыя для беларускага вуха гучаць практычна аднолькава;
  • кірылічны алфавіт якой больш чым у два разы аб'ёмнейшы за беларускі;
  • у якой дзеясловы могуць змяняцца па склонах, а назоўнікі, прыметнікі і прыслоўі — па асобах, ладах і часах;
  • у якой ва фразе «У лесе мядзведзь падараваў мне мёд» дзеяслоў падараваць будзе дапасоўвацца не толькі да мядзведзя, але і да мяне, да мёду і нават некаторым чынам да лесу;
  • у якой для таго, каб сказаць «тое, што я змог вымусіць цябе перакуліцца», спатрэбіцца адно слова даўжынёй у школьную дошку;
  • і якая захоўвае ў сябе яшчэ шмат іншых цудаў.

Уявілі? Цяпер вы маеце некаторае ўяўленне пра адыгейскую мову!

Няўжо вы ўсё яшчэ ў стане ўтрымацца ад бліжэйшага знаёмства з ёй?

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License