Польская мова

Любоў Падпорынава
аспірантка філалагічнага факультэта БДУ,
выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ



Ну, вось чаго мы з вамі не ведаем пра Польшчу, палякаў і польскую мову?

Паны, арол у кароне, пернікі, Варшава, мова, якая нагадвае шыпенне добрага польскага піва, любоў да тушанай капусты з мясам.

З гэтым наборам вандроўніка можна смела выпраўляцца ў найбліжэйшую ад нас заходнюю краіну. Далібог, дамо сабе рады!

Але як кожнаму добра вядомаму факту, польскай мове, палякам і Польшчы чароўнасці надаюць дробязі. Мілыя і забаўныя.

З гэтымі дробязямі мы з вамі і пазнаёмімся пад час прэзентацыі.

Мы даведаемся, што Польшча – гэта спрадвеку краіна еўрапейскіх моднікаў. Але моднікаў ганарыстых. Калі ўжо браць ад Еўропы, дык толькі рэчы найвышэйшай пробы.

Дзякуючы невялікім высілкам нашага артыкуляцыйнага апарату (добра было б пажаваць нешта перад прэзентацыяй, каб размяцца), мы ў адным сказе расшыфруем (і зашыфруем наноў) геаграфію, фауну і флору велізарнага абшару, які займае Польшча.

Навучымся будаваць граматычныя “цягнічкі” – і без удакладненняў і лішніх пытанняў будзем ведаць, ці ўчорашняя вечарынка была ўданая, ці нудная.

Думаю, менавіта нашае спатканне нудным не будзе.

І каб гэты эфект узмацніць, скажам адно аднаму нешта прыемнае.

З такімі ведамі мы зможам ужо не толькі купляць білет да Варшавы сабе самому, але і прыхопім менш дасведчаных сяброў. Каб у якасці эксперта распавядаць яму пра мову таго ганарыстага, дзіўнага, ветлівага, цікавага народа, з якім мы стагоддзямі жывём побач.

Запрашаю!

Студэнты Любові Падпорынавай у Польшчы: шчасце і натхненне на тварах

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License