Сербалужыцкія мовы
Яўгенія Волкава
навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Сербалужычане — аўтахтонны славянскі народ, які насяляе ўсходнюю частку Германіі. Сербалужыцкія мовы ўнесеныя ў спіс ЮНЭСКА як мовы, якім пагражае небяспека знікнення. Але сербалужычане не здаюцца. Яны вераць, што чым больш людзей будзе ведаць пра іх намаганні захаваць сваю мову, чым больш людзей пазнаёмяцца з іх культурай і звычаямі, тым больш шансаў будзе ў іх не толькі выжыць, але і пашырыць сваю прысутнасць у свеце.
Запрашаю вас пазнаёміцца з мовай і жыццём гэтай маленькай славянскай выспачкі ў нямецкім моры.
У вас ёсць шанец пазнаёміцца з дзвюма мовамі на адной прэзентацыі!
Вы даведаецеся:
- чым адрозніваюцца паміж сабой верхнялужыцкая і ніжнялужыцкая мовы;
- ці заўсёды карысна мець карысныя выкапні;
- чаму ў сербалужычанаў павінен быць лепшы зрок, чым у немцаў;
- што такое «сербскі квас».