Украінская мова

Раман Латушка
студэнт 5 курса славянскага (украінскага) аддзялення філалагічнага факультэта БДУ,
перакладчык



Нації вмирають не від інфаркту. Спочатку їм відбирає мову.
Ліна Костенко

Добрий день! Здоровеньки були!

Мова надзвычай папулярных «Океан Ельзи» Святаслава Вакарчука ды «Воплі Відоплясова» Алега Скрыпкі. Мова дагэтуль надзённых твораў Кабзара Тараса Шаўчэнкі («Борітеся – поборете! Вам Бог помагає!»), чыё 200-годдзе адзначаецца сёлета на ўзроўні UNESCO. Мова, што мае бадай трэцюю колькасць носьбітаў у славянскім свеце ды з’яўляецца найбліжэйшым сваяком беларускай.

Як кінуць няпільным вокам — усё надта проста і зразумела. Авжеж!*
Пра шэраг несподіванок* ды витівок* украінскай мовы акурат на прэзентацыі, дзе вы ў прыватнасці даведаецеся:

  • як даць рады з літарамі І - И - Ї, унікальнай Є ды як правільна вымавіць [г] і [ґ];
  • што такое сінтэтычны будучы час ва ўкраінскай мове (писатимемо, літатиму);
  • у чым своеасаблівасць 7 склону ўкраінскага назоўніка (Ганно, мріє, матусю);
  • чаму часам прыходзіцца «чырванець» за некаторыя ўкраінскія словы;
  • чым украінская падобная да французскай;
  • пра колькі хітрыкаў, як стаць «сваім» у Львове і не толькі;
  • дзе вывучаюць украінскую ў свеце апрача самой Украіны;
  • пра нечаканыя «выбрыкі» ўкраінскага націску;
  • чоловік, дружина, куля, шар — што значаць гэтыя словы ва ўкраінскай?;
  • чым, за выняткам сала і варэнікаў, Україна вядомая ў свеце.

Ласкаво просимо! Буде файно!

* несподіванка — неспадзяванка, нечаканасць; витівка — выбрык; Авжеж! — Анягож!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License