Беларускае гутарковае маўленне: мімоза сарамлівая ці дзядоўнік учэпісты?
Таццяна Рамза
кандыдат філалагічных навук,
дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ
Прачытаўшы назву, кожны, відаць, падумаў: а якая тут логіка?..
Вось яе, логіку, і хацелася б адшукаць падчас самой лекцыі. ;)
Пастараемся разабрацца:
- а што ёсць гутарковае маўленне ў хаўрусе прастамоўя, дыялектаў ды трасянкі?
- якая сувязь паміж літаратурнай моваю і аранжарэйнай раслінаю?
- хто ён, носьбіт беларускага гутарковага маўлення, і ў чым яго адметнасць?
- чаму чалавек, які гаворыць дакладна так, як піша, «кажется нам существом ненормальным» (Е.Д. Поливанов)?
- у чым шкоднасць стаўлення да беларускай мовы выключна як да нацыянальнага скарбу?
- як васілёк ды шыпшына сталі сімваламі Беларусі?
- якая роля дыялектаў у такім зацятым «маўчанні» беларусаў па-беларуску?
- …
Дык а да чаго тут сарамлівая мімоза ды ўчэпісты дзядоўнік?!? Не здагадаліся — тады запрашаю даведацца. Здагадаліся, ды не згодныя, — запрашаю падыскутаваць. ;)