Любоў Падпорынава
выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ
Drodzy Państwo!
Што можа быць прыдатным для вывучэння польскай мовы?
Ды амаль што заўгодна!
Цэлым светам валодае той, хто валодае польскай – і цэлы свет polszczyzna ў сабе зашыфроўвае.
Do you speak English? Цудоўна! Пару гукаў нам напэўна будуць прыдатныя.
Вы знаўца арабскай? Яшчэ лепей! Прыгадайце сваё ўменне чытаць справа налева.
Parlez-vous français? А каму, як не французам, любіць палякаў –і да каго, як не да французаў, маюць палякі найбольшы sentiment?
Беларуская? Калі адгадаеце, у які момант нашай прэзентацыі яе выкарыстаць – нават атрымаеце падарунак!
А можа, Вы – матэматык? Заходзьце! І захапіце з сабой паперку з запісам лічбы π да … 26 знаку!
Ледзь не кожны Ваш талент, кожнае ўменне, а галоўнае – жаданне даведацца больш – усё гэта з’яўляецца падставай да таго, каб прыйсці на прэзентацыю польскай мовы.
Zapraszam serdecznie!
Студэнты Любові Падпорынавай у Польшчы: шчасце і натхненне на тварах