Аптымізацыя моўных працэсаў
fed1.jpg

Арцём Федарынчык
лінгвіст, аспірант універсітэта «Украіна»

Мы часта чуем, што жыццё, смерць ці змены той ці іншай мовы – гэта стыхійныя працэсы, паўплываць на якія немагчыма. Між тым моўнай палітыцы прысвечаны дзясяткі манаграфій, якія аналізуюць і законатворчыя і адукацыйныя працэсы, і спецыфіку выкарыстання тых ці іншых моў у СМІ, і шмат што іншае. Толькі ад волі адпаведных людзей залежыць, якая сыстэма пісьменства будзе выкарыстоўвацца для запісу дадзенай мовы (і ці будзе яна мяняцца з цягам часу), якія дыялекты (ці іхнія элементы) лягуць у аснову літаратурнай нормы, ці будзе прапанаваны “родны” аналаг іншаземнаму запазычанню, і, самае галоўнае, якія мовы і ў якіх сферах будзе выгадна ведаць у дадзенай краіне.

Пра ўсё гэта мы і пагутарым на прэзентацыі “Аптымізацыя моўных працэсаў”.

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License