Польская мова
ks.jpg

Любоў Падпорынава
выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ

Шаноўнае спадарства!
Чацвёрты раз запар запрашаючы Вас на прэзентацыю польскай мовы, я ўсё менш месца пакідаю ў прэзентацыі сабе і сваім уражанням – і ўсё больш аддаю яго самой польскай мове.
На нашым спатканні будуць толькі факты – аніякіх домыслаў, аніякага погляду звонку.
Польская мова будзе прамаўляць да Вас сама!
Мы застанемся вернымі нашаму трыадзінству: Польшча – Польская мова – Палякі.
Мы даведаемся, якім магнетызм выпраменьваюць польскія турыстычныя слоганы. І з якіх крыніцаў гэтая энергія ў іх трапляе.
Што спрадвеку турбавала палякаў, што важна для іх сёння, ці нешта змянілася з часоў Сярэднявечча – мы даведаемся пра гэта, прыслухаўшыся да самых чуйных і лаканічных з нашых заходніх суседзяў.
І, безумоўна, польская мова, якая будзе суправаджаць нас на працягу ўсяе прэзентацыі, велікадушна прадставіць свае лінгвістычныя скарбы.
Мы вывучым адным захадам польскі алфавіт і польскую фанетыку. Захад будзе не з самых лёгкіх – але яно таго варта.
Бо трошкі пазней мы навучымся зноў-такі адным захадам зашыфроўваць у польскіх словах шырокія, дэталёвыя паняцці, амаль тэрміны. Гарантую, што некаторыя з пазнаных словаў будуць Вам вельмі прыдатныя. Не кажучы пра тое, што выклічуць шчырую ўсмешку.
І ўсё гэта – цягам 45 хвілін!
Запрашаю сардэчна за такі кароткі тэрмін даведацца пра самыя што ні ёсць сапраўдныя цуды!

Unless otherwise stated, the content of this page is licensed under Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License