Балгарская мова

Сяргей Самахвал
выкладчык кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта БДУ, супрацоўнік Амбасады Рэспублікі Балгарыі ў Рэспубліцы Беларусь

Я мове балгарскай складаю санет,
Дзе нашае «так» такое, як «не»,
Дзе Ваня і Пеця зусім не мужчыны,
“направо” ісці мы прама павінны.

Дзе бела-чырвоным вітаюць вясну,
І вымавіць “ъ” я ледзьве магу,
А вэлюм святочны ўскладаюць на булку,
Кароткае “фас” гавораць акурку!

Такіх цікавостак тут торба і мех,
Забавак нязвыклых, гульняў, пацех… –
Вясёлай балканская будзе дарога
(Жыць без Балгарыі не магла Пугачова!)…
Скъпи приятелю, чакам те много!!!!!

Дарагія сябры, Вы зможаце:

  • Даведацца, чаму герань – кветка сімвал, а перапёлка – адно з самых складаных слоў; што сапраўды азначаюць булка, кака, пуканки, тухла, живот, пукам
  • Разабрацца, чаму балгарская мова лёгка чытаецца, але амаль не ўспрымаецца на слых;
  • Зразумець, куды трэба ісці, калі будуць пасылаць “направа”;
  • Пераканацца, што традыцыйнымі колерамі балгар таксама з’яўляюцца белы і чырвоны;
  • Пазнаёміцца з “Піжам і Пендай” і атрымаць на памяць цудоўную “мартанічку” – сімвал вясны, здароўя і доўгага жыцця;
  • Паслухаць, як Кіркораў размаўляе на балгарскай мове;
  • Паразмаўляць на самай старажытнай славянскай мове і зразумець, што яднае “отчаяние” з гарбатай

і сапраўды

ўпэўніцца, кажучы словамі Ф. Багушэвіча, што “якаясь маленькая Булгарыя – са жменя таго народу” на дзіва багатая і разнастайнай сваімі традыцыямі і звычаямі, смачнымі стравамі (і іх можна будзе пакаштаваць!!!) , гумар і вясёлы настрой!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License