Кашубский язык
pl.jpg

Любоў Падпорынава
паланіст, выкладчык Кафедры Тэарэтычнага і Славянскага Мовазнаўства БДУ, Польскага Інстытуту ў Мінску, перакладчык

Witôjcë!

Jô sã zwiã Luba. Jem filolog. Robiã na Ùniwersytece w Mińsku.

Opowiém wam o jãzëku kaszëbsczim.

Вітайце!

Мяне завуць Люба. Я філолаг. Працую ва ўніверсітэце ў Менску.

Я раскажу вам пра кашубскую мову.

Каб напісаць гэтыя, па вялікім рахунку, прасцюткія 4 сказы, мне давялося прайсці свайго кшталту квэст. У імгненным доступе разгорнутага курсу кашубскай мовы няма, але затое існуе мноства слоўнікаў, дзе можна знайсці ўсе патрэбныя “дэталі”. Толькі што ў пачатковай форме.
Таму даводзіцца пераносіць сваё веданне польскай (і не толькі польскай) граматыкі на кашубскую мову. І паступова-паступова выстройваць адпаведныя формы і выказванні.
Але трэба быць вельмі ўважлівым, бо, калі б усё было так проста, не мела б кашубская статусу асобнай (няхай сабе толькі рэгіянальнай) мовы.
З кашубскай усё ў прынцыпе не вельмі проста: гісторыя рэгіёну, лёсы яе носьбітаў, сістэма арфаграфіі, нязвыклае багацце пры амаль поўнай адсутнасці кадыфікацыі і нарматывізацыі, літаратурныя тэксты – усё гэта нагадвае хутчэй казку, у якой розныя надзвычайныя сілы змагаюцца адна з адной.
Але канец у гэтае казкі вельмі светлы.
Кожны жыхар польскага Памор’я абавязкова ўдакладніць у вас у размове, ці ведаеце вы, што кашубская – гэта не проста там гаворка, гэта мова.
Па-кашубску можна здаваць выпускныя экзамены ў школе.
І пазней працягваць яе вывучэнне ва ўніверсітэце.
Шмат каму ў ваколіцах Гданьска, хто мае польскі пашпарт, вялікім гонарам будзе пры чарговым перапісе насельніцтва сказаць, што нацыянальнасць яго – кашубская, а не польская.
Па-кашубску можна прачытаць Miedzwiôdka Pùfôtka, якога напісаў А.А. Мілн – і цяпер улюбёная кніга мільёнаў людзей па ўсім свеце, напісаная па-кашубску, ляжыць пад падушкай кашубскага дзіцяці.
Хто, чаму і навошта ўпарта стварае малы сусвет, які размаўляе на чарговай мове, якая ўзбагачае лінгвістычны небасхіл, чаму я не магла не закахацца ў кашубскую мову – пра ўсё гэта я пастараюся распавесці цягам 45 хвілін.

Rôczã serdecznô!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License