Менск габрэйскі і татарскі
Павел Дюсеков
Месца вучобы - гістфак БДПУ Танка, скончыў у 2011, настаўнік гісторыі нрамадазнаўства. Працуе экскурсаводам, стваральнік і кіраўнік праекту "Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours"
Менск габрэйскі і татарскі - па цікавых старонках гісторыі двух народаў, што значна паўплывалі на Менск, пройдзе наша вандроўка ў прасторы і часе старых фатаздымкаў. Сінагогі, ешывы і хедэры, а таксама Татарскія агароды, мячэт і крылатых гусараў сустрэнеце вы на гэтай лекцыі.