Русинский язык

Любоў Падпорынава
лінгвіст, выкладчык Кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Філалагічнага факультэта БДУ і Польскага Інстытуту ў Мінску, перакладчык

Добрый день!

Шаноўныя сябры, сардэчна запрашаю вас на прэзентацыю русінскай мовы!

На гэтай прэзентацыі ў параўнанні з іншымі будзе значна больш сацыялінгвістыкі, таму што без яе нельга адказаць на наступныя пытанні:

- што агульнага маюць асобы на здымках, размешчаных ніжэй (я думаю, мінімум адну з іх вы пазанеце ўжо зараз),

- якая русінская музыка зараз самая модная,

- як вялікая трагедыя становіцца больш моцным кансалідуючым чыннікам, чым мова,

- што за звер такі – лінгвонім – і як ён паўстае (ці можна ўтварыць яго ад выклічніка ці прыслоўя), як яго гадаваць і не даваць вадзіцца з іншымі,

- чаму радзей за ўсё падчас прэзентацыі вы пачуеце тэрмін русінская мова, на якія іншыя тэрміны я буду пераходзіць – і чаму.

А каб паспрабаваць свае сілы ў яшчэ адной славянскай мове, мы паглядзім па-русінску навюткі мультфільм.

Останте здравы! Да пабачэння!

rsn-photo.jpg
Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License