Арабская мова
medium.jpg

Антон Сомін
кіраўнік Мінскага фестывалю моў, навуковы супрацоўнік і старшы выкладчык факультэта гуманітарных навук НДУ ВШЭ і Інстытута лінгвістыкі РДГУ (Масква)

Што ведае сярэднестатыстычны чалавек пра арабскую мову?

Тое, што

  • на гэтай мове пішуць нейкімі (прыгожымі?) крывулямі;
  • гэтыя крывулі пішуцца справа налева;
  • на гэтай мове напісаны Каран;
  • і часам яшчэ два-тры факты.

Але пасля маёй прэзентацыі вы даведаецеся значна больш!

Мы пагутарым аб тым,

  • хто і дзе размаўляе па-арабску, ці з’яўляюцца арабскія дыялекты насамрэч дыялектамі і колькі на самой справе арабскіх моў;
  • як жа пісаць і чытаць гэтыя літаркі і чаму яны спалучаюцца ў такую дзіўную вязь;
  • якія дзіўныя гукі крыюцца за арабскай вяззю;
  • ці насамрэч арабскія лічбы арабскія;
  • і як неверагодна змяняюцца і будуюцца новыя словы ў арабскай мове, што агульнага паміж арабскім словаўтварэннем і піражкамі з розным начыннем, хто такія трансфіксы і чаму слова «трохзычны» вызывае святое трапятанне ў арабістаў.

Абяцаю, што праз 45 хвілін вы зможаце выхваляцца ведамі некаторых карысных арабскіх фраз, здольнасцю чытаць і пісаць па-арабску і нават уменнем перакладаць некаторыя хай і невядомыя раней словы з арабскай на беларускую і наадварот!

arabic.jpg
Unless otherwise stated, the content of this page is licensed under Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License