Афрыкаанс
afr.jpg

Ганна Янкута
кандыдат філалагічных навук, перакладчыца мастацкай літаратуры, пісьменніца

На маёй прэзентацыі вы дазнаецеся, як у Паўднёвай Афрыцы з’явілася адзіная "свая" індаеўрапейская мова, як Другая англа-бурская вайна, у якой афрыканеры пацярпелі паразу, дапамагла афрыкаанс зрабіць добрую кар’еру, чаму адзін з самых знакамітых помнікаў мовам у свеце прысвечаны менавіта афрыкаанс і якія словы гэтай мовы каштуюць у найноўшым слоўніку даражэй за ўсё.

На лекцыі мы за пяць хвілін разгледзім надзвычай простую граматыку афрыкаанс (гэтага часу хопіць нават на тое, каб запомніць усе няправільныя дзеясловы, якія ёсць у гэтай мове), вывучым некалькі самых экзатычных слоў, пазычаных з іншых моў, у тым ліку афрыканскіх, і самых распаўсюджаных фраз, паразбіраем вершы і песні.

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License