Палессе і палешукі ў кнізе Малгажаты Шэйнэрт «Насыпаць горы». Гісторыя падарожжа і гісторыя перакладу
medium.jpg

Марына Казлоўская
к.ф.н, загадчыца Кафедры беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ, перакладчыца
Марыя Пушкіна
магістр, рэдактар літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, перакладчыца

На пачатку ХХІ стагоддзя польская пісьменніца Малгажата Шэйнэрт выпраўляецца балотным шляхам на берагі зніклага Герадотавага мора, адведвае герояў розных нацый, статусаў і часоў. Сярод іх беларускі палітык і польскі сенатр Раман Скірмунт, забіты ў сваім маёнтку; Напалеон Орда, дакументаліст амаль ужо страчанага свету замкаў, палацаў і святынь; вязень сталінскіх лагераў Казімір Свёнтак, які пазней, ужо ў час свайго кардынальства, выбраў сабе ўбогае жытло на самай гразкай вуліцы Пінска; Рахіль Вейцман з Мотыля, маці першага Прэзідэнта Ізраіля і бабка сёмага. Шэйнэрт завітвае таксама ў хаты да шараговых палешукоў – тых, хто жыве далёка да вялікай палітыкі, сцеражэ сваіх багоў і свае мовы, верыць, што яшчэ можна ўратаваць знішчанае.
Малгажату Шэйнэрт (нар. 1936) называюць «каралевай польскага рэпартажа». Мы распавядзем пра польскую школу рэпартажу і месца Пінска на гэтай мапе. А яшчэ наша гісторыя пра тое, як сярод палескіх багнаў сыплюць горы простыя беларускія перакладчыцы.
Кніга з'явілася ў 2015 годзе ў Польшчы, а беларускі пераклад выйшаў напрыканцы 2016 года ў выдаўніцтве «Логвінаў». Перакладчыцы – Марыя Пушкіна і Алена Пятровіч.
Прадставяць кнігу перакладчыца Марыя Пушкіна і рэдактарка Марына Казлоўская

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License