Польская мова
medium.jpg

Любоў Падпорынава
выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ

Шаноўнае спадарства, я сардэчна запрашаю ўсіх вас на прэзентацыю польскай мовы!
Як след разамніцеся перад тым, як на яе прыйсці.
Па-першае, разамніцеся артыкуляцыйна: паўтарыце ангельскую і французскую. Гэта дапаможа нам размаўляць і слухаць.
Па-другое, зрабіце зарадку для вачэй – і прагледзьце колькі тэкстаў па-арабску. Гэта дапаможа нам у чытанні.
Па-трэцяе, калі ласка, праштудзіруйце геаграфію, асабліва звярнуўшы ўвагу на …
Афрыку і Паўднёвую Амерыку (?!). Дзякуючы гэтаму мы пазнаёмімся з самімі носьбітамі мовы і тым, якія словы яны завозяць ажно на край свету.
Па-чацвёртае, напярэдадні Фестывалю варта папрактыкавацца ў красамоўстве. Асабліва на тэмы, звязаныя з дыскрымінацыяй. Асабліва з дыскрымінацыяй жанчын. І пра эмансіпацыю таксама памятайце. Без гэтага ў польскай граматыцы няма чаго рабіць.
Па-чацвёртае, напішыце перад Фестывалем некалькі вершаў – і разамніце свае паэтычныя навыкі. Так мы з Вамі зможам спасцігнуць усю элегантнасць польскага словаўтварэння.
Па-пятае, паўтарыце школьны курс матэматыкі. Навошта? А я раскажу вам пра гэта на Фестывалі.
Чакаю вас!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License