Усім дзякуй!

Навіны » Усім дзякуй!

Posted on 07 Apr 2013 17:57

Вось і прайшоў тыдзень пасля Фестывалю — а арганізатары патроху прыйшлі ў сябе :)

Вялікі дзякуй усім тым, хто прыйшоў паслухаць! Мяркуючы па колькасці раздадзеных праграмак, усяго на Фестывалі было каля 350-400 удзельнікаў: і гэта неверагодна цудоўна, мы не чакалі такой папулярнасці. А максімальная колькасць слухачоў адначасова была на другім блоку — 305 чалавек.

Дзякуй і за цудоўныя водгукі ў нашай групе УКантакце і ў гасцёўні на сайце: для арганізатараў і прэзентатараў гэта вельмі важна — і вельмі прыемна :)

Яшчэ шчыра дзякуем валанцёрам: вас было няшмат, і тым складаней і каштоўнай вашая праца. Спадзяемся, што ў наступным годзе да самаадданых валанцёраў дададуцца і новыя людзі з ліку слухачоў 1-га МінФМ.

Ну і, нарэшце, трэцяя пядзяка ўсім прэзентатарам і лектарам за выдатныя апавяданні пра мовы! Здаецца, наш Фестываль атрымаўся даволі разнастайным па прадстаўленых мовах, але аднастайным па (калі верыць анкетам наведвальнікаў) высокаму ўзроўню прэзентацый.

Мы неверагодна радыя, што 1-ы МінФМ, без сумневу, атрымаўся! Дзякуй усім, хто прыняў у гэтым удзел — і да сустрэчы 30-га сакавіка 2014 года на 2-м Мінскім фестывалі моў!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License