Трошкі статыстыкі

Навіны » Трошкі статыстыкі

Posted on 07 Apr 2013 23:08

Нам здалі 238 анкет — і гэта сапраўды вельмі шмат у параўнанні з агульнай колькасцю гасцей Фестывалю. Яны яшчэ пакуль апрацоўваюцца, але ўжо хутка стануць вядомыя пераможцы слухацкага галасавання! :)

Самымі наведвальнымі прэзентацыямі аказаліся іспанская Мікіты Моніча і польская Любові Падпорынавай: за два блокі іх наведалі па 95 чалавек кожную. Далей ідуць нямецкая Таццяны Стральцовай (88 чалавек) і эсперанта Вячаслава Іванова (84 чалавекі).
А вось на пятым месцы ірландская Антона Кухто: яна была прадстаўлена толькі адзін раз — але гэты адзін раз сабраў адразу 70 слухачоў: столькі ж, колькі японская Міхася Хамінскага за два блокі.
Таксама з «аднаразовых» прэзентацый папулярнымі былі арабская Антона Соміна (57 слухачоў) і кітайская Мікіты Моніча (55 слухачоў).
А самай наведвальнай лекцыяй аказалася «Как языки раскладывают мир по полочкам» Барыса Іомдзіна — 50 чалавек.

А яшчэ неверагодна выдатна, што нават на самых маланаведвальных прэзентацыях было па 12-14 чалавек. Справа ў тым, што мала які Фестываль абыходзіцца без прэзентацый з 2-3 слухачамі; акрамя таго, рэдка, але бываюць і прэзентацыі, на якія не прыходзіць ніхто. Такім чынам, мінімум у 12 чалавек кажа пра тое, што размеркаванне слухачоў па мовах было досыць раўнамерным — і мы вельмі гэтаму рады.

Усяго ж у нас было 1618 чалавека-прэзентацый, г.зн. 30,5 слухачоў у сярэднім на кожнай :)

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License