
Ягор Прыстаўка
кандыдат філалагічных навук,
дацэнт кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ
Боская элінская мова… Мова Гамера, Эўрыпіда, Платона і Арыстоцеля. Мова вытанчанай лірыкі, першых рытарычных трактатаў і свяшчэнных тэкстаў Бібліі. Яна не памёрла, не… Хто наважыўся назваць яе мёртвай? Яна жыве ў вуснах сучасных грэкаў, яе вывучаюць ва ўніверсітэтах, яе часткі трывала ўвайшлі ва ўсе еўрапейскія мовы, яна і сёння дае жыццё новым тэрмінам!
Запрашаю наведаць маю прэзентацыю!
Мы будзем спяваць песні Сапфо, чытаць элінскія інскрыпцыі і шукаць грэцкія карані ў сучасных мовах. Высвятлім, наколькі старая старажытнагрэцкая мова і хто такія псеўдаантыфіламізантрапафагі. Навучымся пісаць грэцкія літары і вывучым некалькі афарызмаў.
ΑΓΕΩΜΕΤΡΗΤΟΣ ΜΗΔΕΙΣ ΕΙΣΙΤΩ!