Як рабіць словы?

Сяргей Запрудскі
кандыдат філалагічных навук,
дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ
З лекцыі можна даведацца, «пры чым» у працэсе стварэння беларускай навуковай тэрміналогіі ў 1920-я гады была расійская мова. І польская, само сабой. І ўкраінская, несумненна. І нямецкая, вядома ж. І чэшская таксама. І ідыш, без пытанняў. І харвацкая, як жа без яе? А што наконт літоўскай?
Вы даведаецеся таксама,
- як паэт Уладзімір Дубоўка сем вучоных лінгвістаў падмануў;
- чым савецкі Ін(стытут) бел(арускай) культ(уры) быў падобны на нідэрландскія “камеры рыторыкаў”, фларэнтыйскую Акадэмію дэлля Круска і Французскую акадэмію;
- колькі ёсць слоў у беларускай мове для абазначэння балота;
- колькі за прыдумванне тэрмінаў давалі папярос, ботаў і хлеба.
Вам давядзецца адгадаць, што значаць некаторыя змайстраваныя ў 1920-я гады словы і самім унесці ўклад у разбудову сучаснай беларускай тэрміналогіі.