Балгарская мова
W5OB_cPQkDk.jpg
Таццяна Анікеенка
выпускніца славянскага аддзялення філалагічнага факультэта БДУ

Да Балгарыі далёка, да яе – нямерана. А можа, і няма наогул гэтае Арменіі Балгарыі?

Хм… Сапраўды, ці даўно вы правяралі наяўнасць Балгарыі на яе месцы на поўдні Еўропы? Амаль 2000 кіламетраў ад Сінявокай – гэта не жарт. Немагчыма проста працягнуць руку, намацаць Балгарыю і падумаць: “На месцы, родненькая” (як тое я раблю кожную раніцу з Літвой). І так сышліся зоркі (мы не вінаватыя, гэтак запісана ў старажытных календарах мая), што менавіта 30 сакавіка 2014 года пазначана ў якасці лепшай даты для вырашэння гэтай загадкі стагоддзя. Як казалі ў вёсцы маёй прабабулі, се ля ві. Се ля ві – нам давядзецца шукаць краіну Б. разам. І разам з тым:

Давядзецца навучыцца чытаць балгарскія шыльды па-балгарску, а не па-расейску.

Давядзецца напрактыкавацца вымаўляць мілагучны Ъ.

Давядзецца навучыцца вітацца і развітвацца па-балгарску, ды й наогул паводзіць сябе вельмі шляхетна і высакародна.

Давядзецца паглядзець на Балгарыю пад іншым вуглом – крыху аддаліцца ад Чорнага мора і пераехаць далей за Варну.

Давядзецца…

Ды што пералічваць? Яшчэ шмат чаго цікавага.

І, думаю, вы ўжо зразумелі, што без вашай прысутнасці ў вырашэнні архісур’ёзнага пытання наяўнасці Балгарыі ў свеце, не абысціся ніяк.

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License