Чувашская мова

Арцём Федарынчык (Кіеў/Канаш)


Вы думаеце, чувашская –- гэта ўсяго толькі яшчэ адна з «малых» моў Расіі? Ха.

Гэта самая ўнікальная з цюркскіх моў, адзіны дагэтуль жывы прадстаўнік булгарскай галіны (ага, чувашы родам з Волжскай Булгарыі), які доўга і цесна кантактаваў са славянамі і з фіна-уграмі, хаця носьбіты чувашскай мовы рассыпаныя па ўсім Паволжы і не толькі.

Гэта мова, на якой пісалі і рунамі, і арабіцай; мова, у якой няма падзелу зычных на звонкія, глухія, прыдыхальныя і гэтак далей (нешта падобнае можна сустрэць хіба што ў аўстралійскіх мовах); мова, ў якой вы заўсёды ведаеце, як чытаецца (пішацца) тое ці іншае слова, нават калі вы бачыце (чуеце) яго ўпершыню. Канчаткова пераканае вас у гэтым песня, якую менавіта вы і будзеце спяваць. :)

А яшчэ ў чувашскай ёсць гармонія галосных, аглюцінацыя, парныя словы, цікавая сістэма тэрмінаў сваяцтва і няма граматычнага роду. Нарэшце, чувашскія энтузіясты — самыя захопленыя на ўсёй тэрыторыі Расии і без канца выдумляюць нейкія праекты, якія дапамагаюць развіваць мову; яны з задавальненнем падзеляцца сваімі ідэямі і з вамі. :)

P.S. Для всех, кому тяжело воспринимать некоторые беларусские слова на слух, у нас приятная новость: презентация будет идти с русскими субтитрами. :)

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License