Рэформа беларускай мовы 1933 г. – навука ці палітыка?

Сяргей Запрудскі
кандыдат філалагічных навук,
дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ



З лекцыі можна даведацца, чым увогуле ёсць моўныя рэформы. Ці моўныя рэформы — гэта навуковыя мерапрыемствы, закліканыя спрыяць рацыяналізацыі і спрашчэнню пісьма, пра якія напісана ў лінгвістычных манаграфіях і падручніках? Ці гэта таксама (а, можа, найперш?) грамадска-палітычныя акты?

Вы даведаецеся,

  • чаму ў Мінску ў 1926 годзе была праведзена першая міжнародная лінгвістычная канферэнцыя ў Савецкім Саюзе;
  • ці маглі беларускую мову ў 1926 г. перавесці на лацінскую графіку;
  • якая сімволіка хавалася у прыдуманай паэтам У. Дубоўкам літары, падобнай да лацінскай літары G;
  • штó было агульнага ў беларускіх народных камісараў і першага прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Мустафы Кемаля Атацюрка;
  • каго называлі ў 1933 годзе “контррэвалюцыйнымі беларускімі нацыянал-дэмакратамі” і хто фармуляваў правілы 1933 года;
  • навошта ў “акаючай” беларускай мове напісанні слоў рэволюцыя і комуна маглі лічыцца лепшымі за напісанні рэвалюцыя, камуна;
  • як правільна будзе па-беларуску: клуб ці клюб, лагарыфм ці лягарытм, пенсія ці пэнсія, філосаф ці хвілазоп.
Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License