Сербалужыцкія мовы
volkava.jpg
Яўгенія Волкава
навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі



Сербалужычане — аўтахтонны славянскі народ, які насяляе ўсходнюю частку Германіі. Сербалужыцкія мовы ўнесеныя ў спіс ЮНЭСКА як мовы, якім пагражае небяспека знікнення. Але сербалужычане не здаюцца. Яны вераць, што чым больш людзей будзе ведаць пра іх намаганні захаваць сваю мову, чым больш людзей пазнаёмяцца з іх культурай і звычаямі, тым больш шансаў будзе ў іх не толькі выжыць, але і пашырыць сваю прысутнасць у свеце.

Запрашаю вас пазнаёміцца з мовай і жыццём гэтай маленькай славянскай выспачкі ў нямецкім моры.

У вас ёсць шанец пазнаёміцца з дзвюма мовамі на адной прэзентацыі!
Вы даведаецеся:

  • чым адрозніваюцца паміж сабой верхнялужыцкая і ніжнялужыцкая мовы;
  • ці заўсёды карысна мець карысныя выкапні;
  • чаму ў сербалужычанаў павінен быць лепшы зрок, чым у немцаў;
  • што такое «сербскі квас».
budysin.jpg
Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License