Славацкая мова

Павел Рааго
малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі



Dobrý deň, milí priatelia. Добры дзень, дарагія сябры.

Для большасці беларусаў Славакія — гэта белая пляма на мапе Еўропы, краіна «ў ценю» суседкі Чэхіі. Гарналыжныя курорты, хакей, Браціслава — вось, відаць, і ўсе асацыяцыі, якія выклікае гэта маленькая цэнтральнаеўрапейская краіна ў чалавека, які там ніколі не быў. Але ж гэта яшчэ і зямля старажытных замкаў, неапісальнай прыгажосці гор, тысяч гаючых мінеральных крыніц і, канешне, спеўнай славацкай мовы. Мовы, такой блізкай да нашай як гучаннем, так і сваім гістарычным лёсам.

Завітайце на маю прэзентацыю, і вы даведаецеся:

  • чаму славацкую мову называюць «славянскім эсперанта»;
  • якое славацкае слова з’яўляецца самым выдомым у свеце;
  • за што славакі ненавідзяць літару У;
  • чаму палешукам прасцей вывучаць славацкую, чым астатнім беларусам;
  • ці можа мова спрыяць палавой няроўнасці;
  • як чытаць словы і цэлыя сказы без галосных гукаў;
  • а таксама яшчэ шмат усяго цікавага пра мову, якая разам з польскай займае трэцяе месца па ступені блізкасці да беларускай…

Акрамя таго, вы навучыцеся, як павітацца і развітацца адным словам, і атрымаеце невялікія падарункі, што дапамогуць вам зрабіць першыя крокі на шляху ў такі цікавы і захапляльны свет славацкай мовы.

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License