Беларускае гутарковае маўленне: мімоза сарамлівая ці дзядоўнік учэпісты?
ramza.jpg
Таццяна Рамза
кандыдат філалагічных навук,
дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ



Прачытаўшы назву, кожны, відаць, падумаў: а якая тут логіка?..

Вось яе, логіку, і хацелася б адшукаць падчас самой лекцыі. ;)

Пастараемся разабрацца:

  • а што ёсць гутарковае маўленне ў хаўрусе прастамоўя, дыялектаў ды трасянкі?
  • якая сувязь паміж літаратурнай моваю і аранжарэйнай раслінаю?
  • хто ён, носьбіт беларускага гутарковага маўлення, і ў чым яго адметнасць?
  • чаму чалавек, які гаворыць дакладна так, як піша, «кажется нам существом ненормальным» (Е.Д. Поливанов)?
  • у чым шкоднасць стаўлення да беларускай мовы выключна як да нацыянальнага скарбу?
  • як васілёк ды шыпшына сталі сімваламі Беларусі?
  • якая роля дыялектаў у такім зацятым «маўчанні» беларусаў па-беларуску?

Дык а да чаго тут сарамлівая мімоза ды ўчэпісты дзядоўнік?!? Не здагадаліся — тады запрашаю даведацца. Здагадаліся, ды не згодныя, — запрашаю падыскутаваць. ;)

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License