Беларуская як замежная
bel_presentruben.jpg

Рубэн Бівальд
магістрант факультэта мовазнаўства, літаратуразнаўства і культуралогіі ТУД (Дрэздэн)
На фотаздымку — у Брэсце

Беларуская мова — гэта тая мова…
- … якая ёсць дзяржаўнай моваю той краіны, што ў Еўропе нікому не вядомая (гэта Расія? Гэта Польшча? Гэта хіба Савецкі Саюз?)
- … якую можна пісаць кірыліцай, беларускай лацініцай і нават беларускім арабскім пісьмом (насамрэч! Nasamreč! !نٔصٔمْرَڇ)
- … у якой ніхто не мае патрэбы.

Ніхто не мае патрэбы?! Неее, ёсць людзі, якія такую патрэбу маюць!
Іх мала, але яны ёсць.
Яны ёсць нават па-за межамі Беларусі! Часам бывае, што японка, чэх, аўстрыец, славак або немец знойдуць шлях у краіну пад белымі крыламі менавіта з мэтай вывучыць гэтую рэдкую каштоўнасць сярод іншых моў. Адзін з гэтых немцаў і ў гэтым годзе прыехаў на сваю другую радзіму, каб расказаць пра вопыт пры вывучанні роднай мовы беларусаў.

Немцам дапамагае вывучыць асабліва такая мілая сэрцу лексіка: па Беларусі можна ВАНДРАВАЦЬ, а па Мінску ШПАЦЫРАВАЦЬ, дождж тут б'е па ДАХУ і ЦЭГЛЕ, а дзяўчаты ФАРБУЮЦЦА… Але гэта не адзіныя паралеллі паміж нямецкай і беларускай мовамі.
Праблемы бываюць толькі з асаблівасцямі беларускай мовы на ''-канне'': аканне, яканне, эканне, дзеканне, цеканне, гэканне і падобнае…
Але гэта ж не перашкода, каб гаварыць, таму давайце размаўляць па-беларуску!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License