Кантонская мова
Kn1.jpg

Зміцер Кушнароў
выпускнік гуманітарнага факультэта БДУ па спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы (кампʼютарная лінгвістыка)»

У сучасным свеце ўсё павялічваецца інтарэс да кітайскай мовы, але не заўсёды проста акрэсліць, што такое кітайская мова. За гэтым словаспалучэннем хаваецца мноства розных кітайскіх моў. Сярод сучасных варыянтаў кітайскай мовы кантонская займае пачэснае другое месца па папулярнасці. Гэта мова Ганконга і Гуанчжоў, мова музыкі і кіно, з яе пайшлі назвы патэльняў «вок» (鑊) і монстраў «могвай» (魔怪).

З прэзентацыі кантонскай мовы вы даведаецеся, якое месца яна займае сярод іншых варыянтаў кітайскай і якія разнавіднасці кантонскай мовы існуюць. Пачуеце, якія змены адбываюцца у наш час як у самой мове, так і ў адносінах да яе. Пабачыце, як кантонская сумяшчаецца з англійскай у Ганконгу, колькі ў кантонскай тонаў і што азначаюць некаторыя кантонскія прыказкі. Прыходзьце!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License