Украінская мова
ukr.jpg

Святаслаў Янкоўскі
Выпускнік гістарычнага факультэта Універсітэту Мікалая Капэрніка ў Торуні, перакладчык, выкладчык моўных курсаў

Все в тобі з'єдналося, злилося –
Як і поміститися в одній! –
Шепіт зачарований колосся,
Поклик із катами на двобій.
(І. Коваленко)

Калісьці мы, славяне, усе размаўлялі на адзінай мове і разумелі адзін аднаго. Але з цягам часу гэтая наша адзіная славянская мова падзялілася на шмат іншых моў, а потым кожная мова яшчэ на шмат моў, і яшчэ… Так са старажытнарускай мовы, калісьці агульнай для ўсходнеславянскіх плямёнаў, з’явіліся на свет беларуская і ўкраінская мовы. Менавіта пра ўкраінскую мову – родную сястру і найлепшую сяброўку беларускай мовы, я распавяду тым, хто прыйдзе на маю прэзентацыю.
Абавязкова прыходзьце, калі жадаеце:
- даведацца, калі ўкраінская мова стала асобнай мовай,
- пагаварыць пра дыялекты ўкраінскай мовы і пра тое, як яны ўзбагачаюць мову,
- знайсці адказ на пытанне, за што цары, імператары ды іншыя дзяржаўныя кіраўнікі забаранялі ўкраінскую мову,
- а таксама пачуць гісторыю пра надзвычайныя прыгоды літары “О” і пад канец атрымаць на памяць асаблівы сувенір – новае ўкраінскае слова!

Ласкаво просимо у чарівний світ українського слова!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License