Барока - мова сімвалаў
kletskina.jpg

Вольга Клецкіна
магістр мастацтвазнаўства, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

У культуры барока свет успрымаўся як твор мастацтва. Лічылася, што рэальны мір - гэта ілюзія, а яго прадметы - алегорыі, якія патрабуюць тлумачэння. Кожны вобраз з'яўляўся своеасаблівым рэбусам, сэнс якога можна даведацца, абапіраючыся на сімвалы. Глядач, які прызвычаіўся мысліць з дапамогай эмблемаў і шукаць укрыты сэнс, мог правесці дэшыфрацыю мастацкага твора, выкарыстоўваючы паралелі і кантэксты, якія давала яму эрудыцыя. У нашыя часы гэты звычай згублены, і творы барока не размаўляюць з намі, як з людзьмі мінулых часоў. Наша справа на лекцыі - паспрабаваць вярнуць гэтыя веды і разгадаць некалькі цудоўных сакрэтаў заходнеўрапейскага і беларускага мастацтва.

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License