Албанский язык

Аляксандр Каралёў
магістрант гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка

Албанія — краіна бясконца загадкавая, з не менш загадкаваю мовай, падобнай да ўсіх індаеўрапейскіх (і не толькі) і разам з тым своеасаблівай і ні да чога не падобнай, складанай і простай адначасова. Камусьці Албанія і албанская мова могуць быць цікавыя дзеля творчасці Ісмаіля Кадарэ, іншым — дзеля музычных поспехаў Эры Істрэфі ці Арылены Ары, але ў кожным выпадку тым, хто хоча даведацца — дарога якраз на нашу прэзентацыю, дзе, сярод іншага, нас чакаюць:
- страшна цікавыя гукі dh/th, gj/q, nj, ë і чым яны адрозныя ад d/t, g/k, n, e;
-артыклі на канцы слоў і артыклі перад прыметнікамі;
- 8 часаў дзеясловаў;
- словы, падобныя да лацінскіх, славянскіх, грэчаскіх;
- таксама, як і словы, арыгінальныя і непадобныя да слоў іншых моў;
- што ўсё ж такі азначае злавеснае слова "mirupafshim" і што такое "шум мір" па-албанску :) ;
- напрыканцы - музычны дэсерт, дзе даведаемся, пра што такі спяваюць Арылена Ара і Эра Істрэфі, і што гэта за "чай" у песнях Роны Нішліу на Еўрабачанні.
Mirë se vini, të dashur miq! Сардэчна запрашаем, дарагія сябры!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License