Як чытаць Джэйн Остэн
afr.jpg

Ганна Янкута
кандыдат філалагічных навук, перакладчыца мастацкай літаратуры, пісьменніца

Перакладчыца Ганна Янкута раскажа, адсылкі да якіх гістарычных падзей можна знайсці ў рамане “Пыха і перадузятасць” і якія невідавочныя рэаліі згадваюцца ў тэксце, разбярэ самыя цікавыя фразы ў кнізе і растлумачыць, што насамрэч хаваецца за тым ці іншым сюжэтным паваротам. З лекцыі вы дазнаецеся, якая кухня была модная ў часы Джэйн Остэн, чаму сукенкі геаргіянскай эпохі так нагадваюць начныя кашулі, колькі гэта насамрэч – дзесяць тысяч фунтаў у год (спойлер: на гэты конт існуюць розныя меркаванні, але мала нікому не падасца), якая адукацыя патрабавалася ад жанчын у эпоху Элізабэт Бэнэт і містара Дарсі і шмат іншых цікавых рэчаў, якія зробяць чытанне рамана “Пыха і перадузятасць” яшчэ больш захапляльным.

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License