Вітаем!

У нядзелю 12 красавіка 2020 года мы правядзём VII-з-паловай Мінскі фестываль моў у анлайн-фармаце!

Вочны Фестываль у звычайным фармаце паў ахвярай каранавіруса, але гэта не прычына для адчаю — бо цяпер вас чакаюць любімыя лектары і новыя прэзентатары з дастаўкай проста дадому :)

Як і на звычайным Фестывалі моў, вы зможаце паслухаць некалькі 45-хвілінных міні-лекцый, абіраючы з аповедаў пра больш за 25 розных моў свету — старажытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, а таксама з захапляльных навукова-папулярных лекцый на лінгвістычную тэматыку.

Тэхнічныя падрабязнасці і спіс лекцый з'явяцца ў хуткім часе!

Запрашайце сяброў і сачыце за навінамі ў нашых суполках УКантакце і ў Фэйсбуку!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License