Санскрыт
sanskrit_present.jpg
Ігар Кулікоў
паэт, перакладчык са старажытных моў

Санскрыт – гэта мова сьвятарнай ведавай традыцыі, адна з самых старажытных і прыгэтым жывых інда-эўрапейскіх моў. Арыгінальныя санскрыцкія тэксты даюць нам уяўленьне пра тое, якімі былі сьветагляд і сьвядомасьць традыцыйнага чалавека. Таму, вывучаючы санскрыт, мы таксама далучаемся да шматтысячагадовай ведавай спадчыны. Яе пачынальнікамі ўважаюцца рышы, продкі чалавецтва і першыя паэты. Зборнікі іх гімнаў цяпер называюцца Ведамі. Гэта самыя старажытныя творы на санскрыце й адны з самых старажытных у сьвеце, ім больш за тры тысячы гадоў. Перадача Ведаў брагманамі па памяці, распачатая ў глыбокай старажытнасьці, працягваецца дагэтуль.

Прыйшоўшы на прэзэнтацыю, вы даведаецеся

  • хто і дзе займаецца санскрытам у Беларусі;
  • як санскрыт называўся раней;
  • як санскрыт вывучалі ў старажытнай Індыі і як ён вывучаецца цяпер;
  • што агульнага паміж старажытнай граматыкай санскрыту й сучасным праграмаваньнем;
  • колькі галосных ‘а’ ў санскрыце;
  • што такое sumna і якімі санскрыцкімі словамі мы карыстаемся штодня;
  • як санскрыт функцыянуе ў сучаснай Індыі.

Таксама вы зможаце

  • пачуць найдаўжэйшае складанае слова ў сьвеце;
  • вывучыць некалькі размоўных фразаў на санскрыце;
  • навучыцца пісаць на дэванаґарі;
  • паслухаць урыўкі зь Ведаў на мове арыгіналу ды ў перакладзе на беларускую мову.

Увага!
Завітаўшы на прэзэнтацыю, вы аўтаматычна трапляеце на прэзэнтацыю унікальнага беларускамоўнага падручніка санскрыту, напісанага на аснове старажытнай індыйскай граматыкі!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License