Польская мова
pl.jpg

Любоў Падпорынава
паланіст, выкладчык Кафедры Тэарэтычнага і Славянскага Мовазнаўства БДУ, Польскага Інстытуту ў Мінску, перакладчык

Drodzy Państwo!
Часам, калі маіх навучэнцаў сустракаюць цяжкасці ў спасціжэнні польскай мовы, я кажу: Ну, іначай гэта не была б мова з тысячагодняй гісторыяй.
І насамрэч: за больш як тысячу гадоў адной толькі задакументавай гісторыі ў Польшчы здарылася столькі ўсяго, што хапіла б яшчэ на пару такіх краін.
А новыя легенды і казачныя персанажы ўсё адно працягваюць у Польшчы нараджацца. І яны зусім не канфліктуюць і не канкуруюць са старадаўнімі надзвычайнымі істотамі-ахоўнікамі польскіх гарадоў і цэлых ваяводстваў.
Наадварот, запрашаюць да сябе ў госці і нават даюць сябе сфатаграфаваць.
Таму і мова польская бясконца адкрывае ўсё новыя і новыя скарбы.
З некаторымі я пастараюся Вас пазнаёміць.
Я, напрыклад, распавяду, як на адзін і той жа пляж зайсці з трох розных польскіх гарадоў.
Як пару год таму археолагі адкапалі сапраўднага цмока.
Пакажу, што агульнага ў польскай мовы з сабакам.
А яшчэ – мы будзем лавіць чырвоных (так-так, не зялёных) чалавечкаў.
На 45 хвілін прыгодаў павінна хапіць!
Zapraszam serdecznie!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License