Санскрит
sns-lector.jpg

Ігар Кулікоў
паэт і перакладчык, вывучае санскрыт больш за восем гадоў

Санскрыт – гэта адна з самых старажытных і пры гэтым жывых інда-эўрапейскіх моў. Арыгінальныя санскрыцкія тэксты даюць нам уяўленьне пра тое, якім быў сьветагляд традыцыйнага чалавека. Таму, вывучаючы санскрыт, мы таксама далучаемся да шматтысячагадовай ведыйскай спадчыны. Яе пачынальнікамі ўважаюцца рышы, продкі чалавецтва і першыя паэты. Зборнікі іх гімнаў цяпер называюцца Ведамі. Гэта самыя старажытныя творы на санскрыце й адны з самых старажытных у сьвеце, ім больш за тры тысячы гадоў. Перадача Ведаў брагманамі па памяці, распачатая ў глыбокай старажытнасьці, працягваецца дагэтуль.

Санскрыт – гэта сэрца індыйскай культуры. У канстытуцыі Індыі замацаваны статус санскрыту як галоўнай крыніцы папаўненьня лексічнага фонду гіндзі ды іншых сучасных індыйскіх моў. Для многіх рэалій сучаснага тэхналягічнага сьвету існуюць санскрыцкія наватворы, таму санскрыт можа пасьпяхова функцыянаваць як сучасная жывая мова. У цяперашняй Індыі на ім выдаюцца газэты, вяшчае радыё і выходзяць тэленавіны.

  • Прыйшоўшы на прэзэнтацыю, вы даведаецеся:
  • чаму санскрыт называецца “санскрытам”;
  • што агульнага паміж старажытнай граматыкай санскрыту й сучасным праграмаваньнем;
  • як санскрыт функцыянуе ў сучаснай Індыі;
  • агульныя для санскрыту і беларускай мовы словы;
  • якімі санскрыцкімі запазычаньням мы карыстаемся штодня.

Таксама вы зможаце

  • пачытаць на санскрыце і самастойна скласьці некалькі сказаў;
  • паслухаць урыўкі зь Ведаў на мове арыгіналу ды ў перакладзе на беларускую мову.
Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License