Антон Сомін
кіраўнік Мінскага фестывалю моў, навуковы супрацоўнік і старшы выкладчык Інстытута лінгвістыкі РДГУ (РГГУ) і Дэпартамента агульнай і прыкладной філалогіі НДУ ВШЭ (НИУ ВШЭ), Масква
Што ведае сярэднестатыстычны чалавек пра арабскую мову?
Тое, што
- на гэтай мове пішуць нейкімі (прыгожымі?) крывулямі;
- гэтыя крывулі пішуцца справа налева;
- на гэтай мове напісаны Каран;
- і часам яшчэ два-тры факты.
Прыходзьце да мяне на прэзентацыю — і вы даведаецеся значна больш! :)
Мы пагутарым аб тым,
хто і дзе размаўляе па-арабску, ці з’яўляюцца арабскія дыялекты насамрэч дыялектамі і колькі на самой справе арабскіх моў;
як жа пісаць і чытаць гэтыя літаркі і чаму яны спалучаюцца ў такую дзіўную вязь;
якія дзіўныя гукі крыюцца за арабскай вяззю;
ці насамрэч арабскія лічбы арабскія;
як неверагодна змяняюцца і будуюцца новыя словы ў арабскай мове, што агульнага паміж арабскім словаўтварэннем і піражкамі з розным начыннем, хто такія трансфіксы і чаму слова «трохзычны» вызывае святое трапятанне ў арабістаў;
і як у лексіцы арабскай мовы ўвасабляецца шматвяковая гісторыя і культура арабаў – на прыкладзе вярблюдаў, худых бландзінак і цяжарных жанчын.
Абяцаю, што праз 45 хвілін вы зможаце выхваляцца ведамі некаторых карысных арабскіх фраз, здольнасцю чытаць і пісаць па-арабску і нават уменнем перакладаць некаторыя хай і невядомыя раней словы з арабскай на беларускую і наадварот!