Каталанская мова

Міхась Хамінскі (Масква)
выпускнік афіцыйнай міжуніверсітэцкай магістарскай праграмы «Мастацкі і гуманітарны пераклад» Універсітэта Валенсіі, Універсітэта Алаканта (Алікантэ) і Універсітэта Кастэльё (Кастэльёна-дэ-ла-Планы) імя Жаўмэ I (Чаймэ I),
сябра Маскоўскай суполкі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны»



Ці вы ведаеце, што:
  • па-каталанску размаўляе больш за 11,5 мільёна асоб;
  • каталаская мова распаўсюджаная ў 4 дзяржавах Еўропы;
  • у адной з незалежных еўрапейскіх краін каталанская — адзіная дзяржаўнай мова;
  • каталанская НІКОЛІ не была дыялектам іспанскай мовы;
  • каталанская — гэта першая раманскія мова, якая была выкарыстаная для напісання філасофскіх твораў;
  • з усіх раманскіх моў толькі ў каталанскай літаратурная проза з'явілася раней пісьмовай паэзіі;
  • у такім шматнацыянальным горадзе, як Барселона, каб уладкавацца на любую дзяржаўную працу (нават паштальёнам або дворнікам), трэба абавязкова прайсці тэст на веданне каталанская мовы;
  • каталанская ўваходзіць у дваццатку самых папулярных моў Інтэрнэту;
  • менавіта раздзел на каталанскай мове стаў трэцяй моўнай версіяй Вікіпедыі, створанай усяго толькі на некалькі хвілін пазней нямецкай;
  • цяпер па колькасці артыкулаў каталанская Вікіпедыя займае ганаровае 17-е месца , а па якасці знаходзіцца на 2-м месцы сярод усіх моўных раздзелаў?

Ці вы хочаце ведаць болей? Тады прыходзьце на прэзентацыю каталанскай мовы і спаталіце сваю смагу пазнання!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License