Санскрыт
sa1.jpg

Наталля Уласава
выкладчык санскрыту і старажытнага індыйскага танцу ў Студыі індыйскай культуры «Наваратна»

Санскрыт — адна з самых старажытных моваў у сьвеце, сакральная мова старажытнай ведычнай культуры. У свой час адкрыцьцё санскрыту на Захадзе сталася сапраўднай рэвалюцыяй у навуковым сьветапоглядзе лінгвістаў. Але цікава таксама тое, што калі раней вывучэньнем санскрыту займаліся амаль выключна навукоўцы, дык зараз гэтая мова прываблівае ўсё больш містыкаў і эзатэрыкаў, якія з усяго сьвету едуць у Індыю ў пошуках таемных ведаў… Пра гэтае і шмат пра што іншае мы пагутарым з вамі на прэзентацыі, прысьвечанай гэтай мове, такой таямнічай і адначасова — такой блізкай для нас.

Таксама вы даведаецеся:

sa.jpg
  • Чаму санскрыт называюць ідэальнай мовай паэзіі, а таксама філасофіі і нават магіі? Чым прываблівае санскрыт містыкаў, а чым — лінгвістаў?
  • Чаму санскрыт часам называюць «сьвятарнай мовай», а часам — «штучна-зробленай»?
  • Якія асаблівасьці пісьма і вымаўленьня на санскрыце, і якія зь іх — самыя складаныя для нас
  • Ці праўда тое, што санскрыт вельмі цяжка вывучаць
  • Як зьвязаны санскрыт з мовай праграмаваньня:)
  • Як вывучалі мову ў старажытныя часы
  • Навошта патрэбнае вывучэньне санскрыта зараз? Як вывучэньне мовы зьмяняе нашую рэчаіснасьць і сьвядомасьць?..

А таксама зможаце:

  • вывучыць некалькі размоўных фраз на санскрыце
  • паслухаць цікавыя гісторыі пра вывучэньне санскрыта
  • даведацца, дзе і як можна вучыць санскрыт у Мінску
Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License