Міхась Хамінскі
навучаўся на афіцыйнай міжуніверсітэцкай магістарскай праграме "Мастацкі і гуманітарны пераклад" Універсітэта Валенсіі, Універсітэта Алаканта (Алікантэ) і Ўніверсітэта Кастэльё (Кастельёна-дэ-ла-Планы) імя Жаўмэ I (Чаймэ I)
Ці вы ведаеце, што:
- па-каталанску размаўляе больш за 11,5 мільёна асоб;
- гэтая мова распаўсюджаная ў 4 дзяржавах Еўропы;
- у адной з незалежных еўрапейскіх краін каталанская - адзіная дзяржаўная мова;
- каталанская НІКОЛІ не быў дыялектам гішпанскай мовы;
- каталанская - першая раманская мова, якой пачалі карыстацца для напісання філасофскіх твораў;
- з усіх раманскіх моў толькі ў каталанскай літаратурная проза з'явілася раней пісьмовай паэзіі;
- у такім шматнацыянальным горадзе, як Барселона, каб атрымаць любую дзяржаўную працу, трэба абавязкова прайсці тэст па каталанскай мове;
- каталанская ўваходзіць у дваццатку найбольш распаўсюджаных моў Інтэрнэту;
- менавіта раздзел на каталанскай мове стаў 3-яй моўнай версіяй Вікіпедыі,
створанай усяго толькі на некалькі хвілін пазней нямецкай, і прыблізна два месяцы быў адзіным раздзелам з артыкуламі на неанглійскай мове;
- у цяперашні час па колькасці артыкулаў каталанская Вікіпедыя займае ганаровае 17-ае месца, а па якасці - 2-ое месца сярод усіх моўных раздзелаў?
Ці вы хочаце ведаць больш? Тады прыходзьце на прэзентацыю каталанскай мовы, каб здаволіць сваю прагу да ведаў!