Польская мова
padporynava.jpg
Любоў Падпорынава
аспірантка філалагічнага факультэта БДУ,
выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ,
выкладчык польскай мовы школы замежных моваў Streamline у Мінску



Расчаравацца і зачаравацца — вось што я запрашаю Вас зрабіць цягам 40 хвілін!

Расчаравацца — бо польская мова далёка не такая простая, як мы прызвычаіліся думаць. Зачаравацца — бо размаўляць па-польску — гэта значыць бачыць свет, які прадстаўлены зусім іначай, чым у нашай мове, гэта на кароткі час настроіць сваё мысленне на невядомую дагэтуль працу. Ну, і як і належыць зачараванаму — ніколі ўжо не забыцца на непаўторнасць польскай мовы.

Мы пабачым, што палякі — гэта таксама і тыя, хто мае цёмную скуру, жыве ў Афрыцы і ніколі не бачыў на вочы снегу.

Мы прачытаем на лацінцы тое, што немагчыма прачытаць, калі запісаць усё кірыліцай — слова Грзегорз Брз?цзысзцзыкіевіцз.

Мы пакажам нашаму артыкуляцыйнаму апарату, што ён можа нешта такое, пра што нават не здагадваўся.

Выконваючы нескладаныя фізічныя практыкаванні, мы пераканемся, як польская мова ўказвае на месца жанчыны ў свеце.

Мы на сабе адчуем, якая яна — усюдыісная польская ветлівасць.

Мы проста добра пабавім час і разыйдземся вельмі натхнёныя.

Ну, і будзе яшчэ нешта…

Сардэчна запрашаю!

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License