Мова санскрыт
Натальля Уласава
выкладчык санскрыту і старажытнага індыйскага танцу у Студыі індыйскай культуры «Наваратна»
Санскрыт — адна з самых старажытных моваў у сьвеце, сакральная мова старажытнай ведычнай культуры. У свой час адкрыцьцё санскрыту на Захадзе сталася сапраўднай рэвалюцыяй у навуковым сьветапоглядзе лінгвістаў. Але цікава таксама тое, што калі раней вывучэньнем санскрыту займаліся амаль выключна наукоўцы, дык зараз гэтая мова прываблівае ўсё больш містыкаў і эзатэрыкаў, якія з усяго сьвету едуць у Індыю ў пошуках таемных ведаў… Пра гэтае і шмат пра што іншае мы пагутарым з вамі на прэзентацыі, прысьвечанай гэтай мове, такой таямнічай і адначасова — такой блізкай для нас.
Таксама вы даведаецеся:
- Чаму санскрыт называюць ідэальнай мовай паэзіі, а таксама філасофіі і нават магіі? Чым прываблівае санскрыт містыкаў, а чым — лінгвістаў?
- Чаму санскрыт часам называюць «сьвятарнай мовай», а часам — «штучна-зробленай»?
- Якія асаблівасьці пісьма і вымаўленьня на санскрыце, і якія зь іх — самыя складаныя для нас
- Ці праўда тое, што санскрыт вельмі цяжка вывучаць
- Як зьвязаны санскрыт з мовай праграмаваньня:)
- Як вывучалі мову ў старажытныя часы
- Навошта патрэбнае вывучэньне санскрыта зараз? Як вывучэньне мовы зьмяняе нашую рэчаіснасьць і сьвядомасьць?..
А таксама зможаце:
- вывучыць некалькі размоўных фраз на санскрыце
- атрымаць і забраць з сабой раздрукоўкі санскрыцкага алфавіту
- паслухаць цікавыя гісторыі пра вывучэньне санскрыта
- даведацца, дзе і як можна вучыць санскрыт у Мінску