Ганна Янкута
магістр філалагічных навук, перакладчыца мастацкай літаратуры
На лекцыі вы дазнаецеся, як у Паўднёвай Афрыцы з’явілася адзіная "свая" індаеўрапейская мова, як Другая англа-бурская вайна, у якой афрыканеры пацярпелі паразу, дапамагла афрыкаанс зрабіць добрую кар’еру, чаму адзін з самых знакамітых помнікаў мовам у свеце прысвечаны менавіта афрыкаанс і якія словы гэтай мовы каштуюць у найноўшым слоўніку даражэй за ўсё.
На лекцыі мы за пяць хвілін разгледзім надзвычай простую граматыку афрыкаанс (гэтага часу хопіць нават на тое, каб запомніць усе няправільныя дзеясловы, якія ёсць у гэтай мове), вывучым некалькі самых экзатычных словаў і самых распаўсюджаных фраз, паразбіраем вершы і песні.