Мальтыйская мова

Антон Сомін (Мінск / Масква)
арганізатар Мінскага фестывалю моў, намеснік дырэктара Маскоўскага фестывалю моў
навуковы супрацоўнік Лабараторыі сацыялінгвістыкі Школы актуальных гуманітарных даследаванняў РАНГіДС (ШАГИ РАНХиГС),
аспірант і выкладчык Інстытута лінгвістыкі РДГУ (РГГУ)



У большасці з нас Мальта ў першую чаргу асацыюецца з курсамі англійскай мовы. І шмат для каго сапраўдным адкрыццём становіцца той факт, што, як выяўляецца, існуе яшчэ і нешта з назвай «мальтыйская мова».

Што ж гэта такое? Мальтыйская мова — гэта неверагодная сумесь арабскай і італьянская моў, багата прыпраўленая англійскай. За мінулыя стагоддзі мальтыйская мова, былы арабскі дыялект, паспела пазбавіцца страшэнный арабскай фанетыкі, згубіць вязь і атрымаць узамен лацінку, нахапацца італьянскіх і англійскіх слоўцаў, пазабыўшыся на зыходныя арабскія, — але толькі для таго, каб усё роўна спрагаць іх па арабскіх правілах. У яе нават афіцыйных саманазваў дзве — арабкае па паходжанні «l-ilsien Malti» і італьянскае «lingwa Maltija».

А яшчэ лёс мальтыйскай мовы вельмі падобны да лёсу мовы беларускай, хаця мальтыйская мова — нават адна з афіцыйных моў Еўрасаюзу.

Пра мальтыйскую фанетыку і пісьмо, пра слоўнікавы склад і найцікавейшыя асаблівасці граматыкі, пра людзей, якія размаўлюяць на мальтыйскай, і пра людзей, якія на ёй не гавораць, пра мінулае, сучаснасць і трошкі пра будучыню гэтай дзіўнай мовы — пра ўсё гэта вы пачуеце на маёй прэзентацыі.

Пока не указано иное, содержимое этой страницы распространяется по лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License