Павел Дзюсекаў
Гісторык, экскурсавод. Стваральнік праекту "Вандроўкі ў мінулае". Дасьледчык гісторыі Менску і Кальварыйскага некропалю.
Гэта лекцыя пазнаёміць вас са старонкамі жыцьця тысячагадовага гораду. Яго гісторыю, лёс, легенды, паданьні і міфы вы пачуеце падчас нашага віртуальнага падарожжа.
Якія таямніцы хавае ў сабе Чырвоны касьцёл? Хто сядзеў у Пішчалаўскім замку? Пра што хоча распавесьці нам помнік Міцкевічу? Якія прафесійныя патрабаваньні выстаўляліся да пажарных і паштальёнаў у ХІХ ст.?
А акрамя гэтага пагутарым пра гарадзкую тапаніміку, менскі езуіцкі калегіюм (і нават павучымся ў ім), лёс менскай ратушы і даведаемся, чым герб Менску адрозны ад гербаў усіх гарадоў сьвету.
А яшчэ гістарычнае рэха, масоны, сапраўдная шляхецкая сядзіба і таямніца самай старой менскай прыбіральні…